Heineken купляе піваварную кампанію «Сябар»
28 декабря, 2007 в 14:35 мск. Запостил:Sepul28 снежня Heineken абвясціў пра набыццё кіпрскай кампаніі, уладальніка беларускай піваварнай кампаніі «Сябар» у Бабруйску.
Згодна з умовамі пагаднення, Хайнекен набывае матчыну кіпрскую кампанію, якой валодаў кансорцыум «Дэтройт Інвестментс Лімітэд» (Кіпр) і Міжнародная фінансавая карпарацыя (філіял Сусветнага банка). Сума пагаднення не выдаецца. Пагадненне будзе ажыццёўленае за кошт уласных сродкаў кампаніі Heineken і апошні плацёж пачынаючы з 2008 года запланаваны ў 2012 годзе, паведамляе BELBEER.com са спасылкай на прэс-службу Heineken.
Ніка Нусмейер, рэгіянальны дырэктар у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Heineken NV, каментуючы куплю «Сябра» заявіў: «Гэтае пагадненне адпавядае нашай стратэгіі, накіраванай на дасягненне вядучых пазіцый на рынку».
На думку прадстаўніка кампаніі Heineken «піўны рынак Беларусі характарызуецца як хутка растучы, і гэтае пагадненне дасць кампаніі выдатную стартавую пляцоўку для росту на беларускім рынку, а таксама для імпартаваных расейскіх брэндаў».
Беларускі рынак піва дэманструе двухзначны рост. Штогадовае спажыванне на сёння ацэньваецца амаль у 4,5 млн. гекталітраў. Па наяўных ацэнках, спажыванне на душу насельніцтва складае 45 літраў.
//Фроим Гершкович
